WYSIWYG Web Builder
Памяць у сэрцах жыве
30 красавіка ля мемарыяльнай дошкі ў гонар воінаў-землякоў, якія ваявалі ў складзе арміі У.Андэрса і ў іншых баявых злучэннях на Заходнім фронце, была ўстаноўлена памятная шыльда, у якой змешчана капсула з зямлёй з Монтэ-Касіна.
30.04.2022
Чалавечнасць — індыкатар нашага жыцця

23 красавіка ў нашай парафіі прайшла чарговая сустрэча членаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым з душпастырам руху ксяндзом Славамірам Самковічам. Перад святам Божай Міласэрнасці ўдзельнікі сустрэчы разважалі над праблемай чалавечнасці.
23.04.2022
Хрыстос Уваскрос! Алелюя!

Віншаванні з нагоды Пасхальных святаў складае ксёндз Андрэй Кулік і святары Міёрскага дэканату.
17.04.2022
Пасхальная вігілія ў Святую ноч

З наступленнем цемры ў Вялікую суботу ў нашай святыні прайшла самая галоўная хрысціянская літургія на працягу года — Пасхальная вігілія ў Святую ноч. Гэтая літургія мае ў сабе многа духоўнага багацця і сімволікі новага жыцця ў Хрысце: святло – слова – вада і вячэра.
17.04.2022
Перажываем Пасхальны Трыдуум

Праз Пасхальную таямніцу Хрыстус здзейсніў справу адкуплення чалавецтва і дасканала праславіў Бога. Менавіта таму Пасхальны Трыдуум мукі і ўваскрасення Пана з’яўляецца кульмінацыяй усяго літургічнага года.
13.04.2022
"Благаслаўлёны Кароль, які ідзе ў імя Пана!" Лк 19, 38

10 красавіка Пальмовай нядзеляй распачаўся Вялікі Тыдзень. У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе свае вопраткі, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана».
10.04.2022
Адказ на пакуты
Працягваецца Вялікі пост — час прызначаны на тое, каб скіравацца да Бога і ўпарадкаваць сваё жыццё. Імкнёмся годна перажыць гэты перыяд, правесці яго такім чынам, каб больш цэласна жыць вераю ў глыбокай еднасці з Богам і бліжнімі. Падчас Крыжовага шляху Езус паказвае нам, што значыць быць сапраўды чалавечнымі.
06.04.2022
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by