WYSIWYG Web Builder
  • Пілігрымка па слядах М.Кольбэ
  • Пілігрымка па слядах М.Кольбэ
ІV Велікодная нядзеля
Парадак цэлебрацыі святой Імшы:

панядзелак-пятніца: 8.00; 18.00;
субота: 7.00; 18.00;
нядзеля: 8.00; 12.00; 18.00.
     ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР    
Святы Юзаф, рамеснік
1 мая Каталіцкі Касцёл адзначае свята святога Юзафа рамесніка, якое ў 1955 годзе ўстанавіў Папа Пій XII. Лічыцца, што гэта свята адлюстроўвае статус Юзафа як заступніка працоўных.
     АФІЦЫЙНА    
Молімся разам з Папам: каб усе мелі доступ да ежы
У маі 2026 года Леў XIV запрашае маліцца аб дары адказнага стаўлення да ежы і аб тым, каб яна была даступнай кожнаму. Ён агучыў сваю інтэнцыю на бліжэйшы месяц у відэароліку Папскай сусветнай сеткі малітвы.
     IN MEMORIAM    
Памяці святара
30 красавіка 1985 года адышоў па ўзнагароду Пана ксёндз Ян Грабоўскі, які 28 гадоў свайго жыцця прысвяціў Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на часы ваяўнічага атэізму. Святар быў нявінна асуджаны, аднак не згубіў веру і годна рэалізаваў сваё пастырскае пакліканне.
    ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР   
Цярпліва слухаючая

Месяц май з даўніх часоў прысвечаны Марыі. Пагоднымі вечарамі, калі ўсё ў прыродзе квітнее, пахне і спявае, людзі збіраюцца ў святынях, ля прыдарожных крыжоў і капліц, каб ушанаваць Маці Божую. Штодзённае набажэнства ў Яе гонар на працягу мая з’яўляецца неад’емным элементам сустрэч вернікаў на малітве.
     РЭПАРТАЖ    
Па слядах святога Максімільяна Кольбэ
З 18 па 24 красавіка адбылася пілігрымка ў Польшчу па слядах святога Максімільяна Марыя Кольбэ, якую арганізавала супольнасць Viam Dei ("Божым шляхам"). Пілігрымка не толькі дала магчымасць адыйсці ад паўсядзённых клопатаў, але, найперш, паспрыяла духоўнаму ўзрастанню і культурнаму ўзбагачэнню вернікаў.
    АФІЦЫЙНА   
Новыя прызначэнні ў Міёрскім дэканаце
З 19 красавіка 2026 года распачаў працу ў якасці адміністратара парафіі Святой Тройцы ў Новым Пагосце і парафіі Святога Юзафа ў Барадзінічах айцец Уладзімір Лапацкі OCist. Святар паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах.
    ФОТАФАКТ    
Напярэдадні нядзелі Добрага Пастыра ў нашай святыні ўсталяваны вітраж цара Давіда

Цар Давід — другі цар народа Ізраэля, які быў не толькі ўмелым кіраўніком, але моцна любіў Бога і праслаўляў Яго сваімі спевамі. Кароль Ізраэля з'яўляецца аўтарам шэрагу псальмаў, ён граў на розных музычных інструментах, але найчасцей яго адлюстроўваюць з арфай у руках.
      АКТУАЛЬНА     
Новыя спосабы складання ахвяраванняў на патрэбы парафіі

З’явіўся новы спосаб зрабіць ахвяраванне на патрэбы нашай парафіі. Зараз гэта можна зрабіць таксама і он-лайн, праз АРІП (ЕРИП). Ахвяраваныя такім спосабам грошы, прыходзяць непасрэдна на парафіяльны рахунак.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by