Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
       “І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку” (Мц 28,20)
Дарагі брат і сястра!
Калі ты святкуеш свята Божага Нараджэння і Вялікдзень, то гэта значыць, што ты паверыў словам Евангелля аб Уцелаўленні Божагага Сына, больш за тое, ты паверыў ва Уваскрасенне Езуса! Калі ты дазволіў такім немагчымым па-людску праўдам увайсці ў тваё жыццё, то каб стаць вучнем Хрыста не толькі з назвы, а і сапраўды ім быць, табе засталося няшмат. Жыві з Богам, гэта значыць з Касцёлам, з магчымасцю адчуць прабачэнне Бога за свае слабасці і грахі. Жыві нядзельным спатканнем з Уваскрослым Панам, які сам дае табе Слова і Хлеб Жыцця. Пакаштуй і ўбач, які добры ёсць Пан (пар. Пс 34). Тады ніводнае выпрабаванне не выб’е глебу з-пад ног твайго жыцця, бо дом твой пабудаваны на скале, а скалой ёсць сам Езус (пар. Мц 7, 21.24-29).
   
   Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Шматлікіх ласк ад Бога з нагоды Пасхальных святаў жадае кс. Андрэй Кулік і святары Міёрскага дэканату
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by