Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці

Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці ў цяперашняй яго форме было зацверджана Папам Піем X у 1908 г. Гэты Папа надзяліў Таварыства шматлікімі прывілеямі і адпустамі, а таксама надаў яму ўніверсальны характар, пашыраючы сферу яго дзейнасці на ўвесь Касцёл. Таварыства было аддадзена асаблівай апецы Маці Божай ад Сямі Болесцяў і святому Юзафу — двум вялікім апекунам добрай смерці.
       
Члены Таварыства сваімі малітвамі і ахвярамі жадаюць выпрасіць для верных католікаў трыванне ў асвячальнай ласцы, для рэлігійна абыякавых і грэшнікаў — ласку навяртання, для ўсіх — добрую і святую смерць. Рэалізуючы гэтую мэту, асобы з Таварыства часта скіроўваюць свае думкі да вечнасці і стараюцца пазбягаць граху, каб быць падрыхтаванымі да смерці ў любую хвіліну; практыкуюць асаблівае набажэнства да Маці Божай Балеснай і святога Юзафа; прымаюць удзел у заслугах, якія вынікаюць з супольных малітваў усіх членаў Таварыства; удзельнічаюць у прывілеях і ласках, якія з’яўляюцца плёнам святых Імшаў, што адпраўляюцца кожны дзень у іх інтэнцыях. У кожную суботу і апошнюю нядзелю месяца ў галоўнай рэзідэнцыі Таварыства ў Францыі адпраўляецца святая Імша ў інтэнцыях Апостальства добрай смерці.
         
Для таго, каб далучыцацца да ўсіх вернікаў, да кожнага стану жыцця, Таварыства дапускае тры ступені. Гэта дае магчымасць уступіць у яго кожнаму чалавеку без выключэння. Першая ступень - гэта выказванне асабістай згоды і запіс у Кнігу таварыства, што раўназначна адданню сябе ў апеку Маці Божай Апякункі добрай смерці. На другой ступені прадугледжаны запіс у Кнігу і прыняцце на сябе абавязку маліцца кожны дзень раніцай і вечарам тры «Вітай, Марыя» з дадатковай малітвай у канцы: «Маці Божая, Апякунка добрай смерці, маліся за нас! Святы Юзаф, маліся за нас». Асобы, якія належаць да трэцяй ступені, адгаворваюць малітву, вызначаную для другой ступені, а таксама робяць штодзённы рахунак сумлення, акрамя таго, раз на месяц (напрыклад, у першую пятніцу ці першую суботу месяца) прыступаюць да сакрамэнтаў паяднання і Эўхарыстыі. Для іх таксама прадпісана хаця б кароткая хвіліна цішыні для разважання над годнай падрыхтоўкай да добрай смерці. (
Паводле кнігі "Рухі і супольнасці", «Pro Christo» 2006)
        
У нашай парафіі Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці ўзнікла ў канцы 1999 года.  Узначаліла яго тады  Аліна Касач.

Цяпер каардынатарам Таварыства ў парафіі з'яўляецца Ірына Быкава. Па пытаннях далучэння да Таварыства вернікі парафіі могуць звяртацца па тэлефоне +375297173349.

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by