Парафія Святога Арханёла Міхала
(а.г.Лужкі, Шаркаўшчынскі раён)
Населеныя пункты: Лужкі, Дубоўка, Залясінкі, Дварнова, Спікалоўшчына, Стоміна, Стральцова, Асінаўка, Казачкі, Падліпкі, Васілева, Ламачына, Путраніца, Клінавае, Верацеі, Лучайка, Рубашкі, Ізабеліна, Фаб'янава, Парэчча, Лапунова, Блізніца, Ахватка.

Адпуст:

св. Арханёла Міхала - 29 верасня.

Гадзіны цэлебрацыі св. Імшы:
нядзеля — 10.00;
панядзелак - пятніца — 18.00;
субота — 10.00.

Пробашч: ксёндз Іван Кароткін,
тэл.: +375 (2154) 3 92 71
маб. +375298195257
Гісторыя парафіі
Лужкі — аграгарадок у Шаркаўшчынскім раёне, за 32 км ад г.п. Шаркаўшчына.

3 1514 г. Лужкі належалі Сапегам. У 1699 г. гетман Казімір Ян Сапега аддаў Лужкі ў арэнду Гераніму Жабу, а каля 1734 г. Лужкі набыў Валяр'ян Антоній Жаба, пазнейшы полацкі кашталян, які аплаціў пабудову кляштара піяраў. Жонка Жабы ахвяравала 1000 злотых на калегіюм. Ужо ў 1744 г. калегіюм піяраў распачаў сваю дзейнасць.

Касцёл пад тытулам Святога Арханёла Міхала быў пабудаваны з цэглы ў  1744-1756 гг. пры кляштары піяраў. На той час Лужкі, якія ў 1745 г. атрымалі статус мястэчка, знаходзіліся ў складзе Віленскай дыяцэзіі.

Каля 1835 г. касцёл быў далучаны да парафіі ў Германавічах. У 1840 г. у Лужках была заснавана парафія пры "папіярскім" касцёле.

Існуе інфармацыя, што ў 1843 г. касцёл быў перададзены пад праваслаўную царкву, і толькі пасля 1849 г. вернуты рыма-католікам. 8 верасня 1851 г. біскуп Вацлаў Жыліньскі здзейсніў кансэкрацыю касцёла.

У 1900-1905 гг. пробашчам парафіі быў ксёндз Станіслаў Завадскі (1876- 1899-?), у 1905-1909 гг. — ксёндз Юзаф Шалкоўскі (1874-1896-?), у 1909-1910 гг. — ксёндз Ян Скардыньскі (1872-1900-?), які летам 1910 г. па ўласнай просьбе быў пераведзены на служэнне ў іншую парафію. У 1910-1914 гг. пробашчам парафіі быў ксёндз Юліян Жукоўскі (1868-1893-?), у 1914-1919 гг. ксёндз д-р Альбін Ярашэвіч (1879-1901-18.07.1946), які ў 1919-1927 гг. быў прафесарам Віленскай Духоўнай семінарыі; у 1919-1923 гг. пробашчам парафіі быў ксёндз Ян Славінскі (1888-1912-?).

У 1923-1924 гг. служэнне ў парафіі нёс ксёндз Язэп Германовіч, які ў 1924 г. уступіў у кляштар айцоў марыянаў у Друі. Летам 1923 г. падчас фэсту ў касцёле казанне па-беларуску прамовіў ксёндз Зянон Якуць. У 1924-1936 гг. пробашчам парафіі быў ксёндз Стэфан Астаневіч, у 1936-1939 гг. адміністратарам парафіі быў ксёндз Нікадэм Маслоўскі, з 20 мая па верасень 1939 г. — ксёндз Чэслаў
Кулікоўскі (01.02.1907-04.06.1933-25.12.1996).

3 верасня 1927 г. кананічную візітацыю ў парафіі здзейсніў Мітрапаліт Віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.

3 1939 г. душпастырскую паслугу ў парафіі нёс ксёндз Адам Масюляніс (05.06.1911-22.06.1936-04.07.1942, Беразвечча). Працуючы ў вельмі цяжкіх умовах, святар ўсялікім чынам падтрымліваў тых, каму была патрэбна дапамога. Падчас вайны святар арганізаваў у Лужках рэкалекцыі для святароў Глыбоцкага дэканата. За самаахвярную працу ксяндза Адама вельмі шанавалі іншыя святары і вернікі.

3 ліпеня 1942 г. ксёндз Адам Масюляніс быў арыштаваны гітлераўцамі і вывезены ў Глыбокае. На наступны дзень, 4 ліпеня, ён быў расстраляны каля Беразвечча разам з яшчэ чатырма святарамі. Адной з прычынаў арышту і смерці ксяндза Адама Масюляніса называюць супраціўленне акцыі канфіскацыі касцёльных званоў, але найбольш праўдападобна, што гэта была акцыя знішчэння гітлераўцамі святароў-палякаў. Няма ніякіх звестак пра акалічнасці смерці гэтых святароў. У пасляваенны час эксгумацыя не праводзілася.

У 1944-1946 гг. адміністратарам парафіі быў ксёндз Ян Пяркоўскі (23.11.1902-15.08.1928-03.03.1985). У 1946 г. святар выехаў у Польшчу, пасля чаго ў Лужкі з душпастырскай паслугай даязджаў айцец Ян Літвінскі SJ з Задарожжа.

3 1948 г. у парафіі служыў айцец Антоній (манаскае імя Эміліян) Зяралка
OFMConv. 6 студзеня 1950 г. святар быў арыштаваны супрацоўнікамі НКУС і накіраваны ў турму ў Полацк. На падставе фальшывых сведчанняў, паводле якіх святар нібыта заклікаў у сваіх казаннях да вайны і праводзіў антысавецкую прапаганду, у маі ён быў асуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі (паводле іншых крыніц — да 10).

Пасля арышту святара касцёл быў зачынены, у ім захоўвалася збожжа, пасля — штучныя ўгнаенні.

Айцец Эміліян Зяралка
OFMConv. быў вызвалены 17 жніўня 1956 г. і 30 верасня вярнуўся ў родную парафію, дзе на працягу двух гадоў вернікі беспаспяхова змагаліся за дазвол на служэнне для святара. У гэты час Імшу святар цэлебраваў у сваёй хаце. У выніку пагрозаў КДБ, што ён будзе арьіштаваны паўторна і вывезены ў Сібір, 10 жніўня 1958 г. айцец Эміліян быў вымушаны выехаць у Польшчу. Доўгі час касцёлам апекавалася мясцовая верніца Станіслава Гуйда.

У 1988 г. святыню вярнулі католікам, у 1989 г. распачауся
яе рамонт.

Пасля вяртання святыні спачатку парафіяй апекаваўся ксёндз Люцыян
Паўлік МІС. У1990 -1991 гг. у парафіі служыў ксёндз Багдан Анецька МІС, у 1991-1992 (05.11) ксёндз Войцех Сакалоўскі МІС, затым зноў Люцыян Паўлік МІС, у 1995-2001 гг. пробашчам парафіі быў ксёндз Ян Вайткевіч МІС, які даязджаў з Германавіч, пасля з 1 снежня 2001 г. да верасня 2002 г - Чэслаў Курэчка МІС, кароткі час — ксёндз Бярнард Мар'янскі СОr, у 2003-2004 гг. - ксёндз Віталій Галец, у 2004-2010 гг. — ксёндз Мар'ян Грабэльскі, у 2010-2019гг. —  ксёндз Міхаіл Татарэнка. З 2020 г.  па 2023 г. адміністратарам парафіі быў ксёндз Ян Пугачоў, які даязджаў з Германавіч. З 23 ліпеня 2023г. пробашчам прызначаны ксёндз Іван Кароткін.
     
Паводле дыяцэзіяльнага даведніка "Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі", - Мінск: Медысонт, 2019. - 348 с.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by