WYSIWYG Web Builder
Свята святых Арханёлаў
29 верасня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала.  Да апошняй рэформы Агульнага рымскага календара (14 лютага 1969 г.) былі тры асобныя святы: 29 верасня  —  св. Міхала, 24 сакавіка  —  св.Габрыэля, а 24 кастрычніка  —  св.Рафала. У цяперашні час святыя Арханёлы ўшаноўваюцца ў адзін дзень.
Здабыць увесь свет для Беззаганнай...
16 кастрычніка спаўняецца 105 гадоў з дня заснавання святым Максімільянам Марыя Кольбэ Рыцарства Беззаганай. За гэты час таварыства распаўсюдзілася па ўсім свеце, у тым ліку і на Беларусі. Цэнтрам беларускага Рыцарства з'яўляецца Мястэчка Беззаганнай у аг.Удзела, а яго духоўным кіраўніком — а.Яраслаў Банасяк OFMConv, гвардыян кляштара айцоў-францішканаў.
24.09.2022
У Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст
На 17 верасня ў літургічным календары прыпадае свята Стыгматаў святога Францішка Асізскага. У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце — гэта парафільная ўрачыстасць, якая мае багатую гісторыю і традыцыі.
17.09.2022
Свята Узвышэння Святога Крыжа
14 верасня ў Касцёле адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа. Лічыцца, што 14 верасня 335 г. была асвячона святыня над пячорай Гробу Пана, у якім устанавілі знойдзены Крыж Збаўцы. Каб шматлікія хрысціяне, прысутныя на ўрачыстасці, маглі ўбачыць вялікую святыню, біскуп узнімаў («узвышаў») Крыж над галовамі прысутных. У Рыме свята было ўведзена папам Грыгорыем І.
13.09.2022
Праз 80 гадоў абраз Маці Божай Друйскай вярнуўся ў святыню
10 верасня ў Мёрскім дэканаце адбылася знамянальная гістарычная падзея. Дзякуючы Божаму Провіду, праз дамоўленасць паміж суседнімі парафіямі, абраз Маці Божай Друйскай, які 80 гадоў знаходзіўся ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Ідолце, быў перададзены парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі.
10.09.2022
Хрост дзіцяці і бласлаўленне на новы навучальны год
Адразу дзве знамянальныя падзеі адбыліся на святой Імшы а 10-ай гадзіне 4 верасня.  Падчас Літургіі быў удзелены сакрамант хросту, а на заканчэнне Эўхарыстыі прайшло традыцыйнае бласлаўленне дзяцей і моладзі на новы навучальны год і асвячэнне школьных прылад.
04.09.2022
Наша зямлячка, сястра назарэтанка Кацярына Шэнда, у Гродне прынесла вечныя манаскія абяцанні
20 жніўня ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) сястра Кацярына Шэнда з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прынесла вечныя манаскія абяцанні. Сястра Кацярына, дачка Марыі  і Эдуарда Шэнда, паходзіць з нашай парафіі.
30.08.2022
У  Браславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў 
19 і 20 жніўня пад дэвізам «Маці супакою, маліся за нас» адбыліся адпустовыя ўрачыстасці ў Браславе. Ганаровым госцем свята стаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
20.08.2022
З Удзела ў Браслаў вырушыла экстрымальна пакутная пілігрымка
17 жніўня на ўрачыстасць Маці Божай Валадаркі Азёраў выйшла экстрымальная пакутніцкая пілігрымка, якую арганізавалі айцы францішкане. Восем маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў на чале з айцом Віктарам Мялешка OFMConv узяўшы заплечнік з рэчамі і ўласна выраблены крыж вырушылі ў дарогу каб прынесці Маці Божай свае просьбы і падзякі.
17.08.2022
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by