WYSIWYG Web Builder
Літургічны каляндар на 2026 год
Інтэнцыя Святога Айца на кастрычнік
За душпастырства псіхічна хворых людзей

Молімся, каб ва ўсім Касцёле было створана душпастырства псіхічна хворых, якое дапаможа пераадолець стыгматызацыю і дыскрымінацыю людзей з псіхічнымі захворваннямі.
Інтэнцыя Жывога Ружанца  (парафіяльная)
Mолімся аб міры і супакоі ва ўсім свеце, хутчэйшым спыненні ваеннага канфлікту паміж Расіяй і Украінай.

Кастрычнік

 Нядз.

 

4

11

18

 25

Пан.

 

5

 12

19

26

Аўт.

 

6

 13

20

 27

 Сер.

 

7

 14

21

 28

Чац.

1

8

 15

22

 29

Пят.

2

9

16

23

 30

Суб.

3

10

17

24

 31

Кастрычнік
1 кастрычніка — успамін святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.

2 кастрычніка — успамін Анёлаў Ахоўнікаў.


4 кастрычніка — успамін святога Францішка Асізскага.

7 кастрычніка — свята Найсвяцейшай Маці Божай Ружанцовай.

15 кастрычніка — успамін святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.

18 кастрычніка — свята святога Лукі, евангеліста.

28 кастрычніка — свята святых Сымона і Юды, апосталаў.
Лістапад
1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых.

2 лістапада — успамін усіх памерлых вернікаў.

12 лістапада — урачыстасць святога Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі.

16 лістапада — успамін Маці Божай Вастрабрамскай.

22 лістапада — урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.

29 лістапада — першая нядзеля Адвэнту.

30 лістапада — свята святога Андрэя, апостала.
Снежань
6 снежня — другая нядзеля Адвэнту (успамін св. Мікалая, біскупа).

8 снежня — урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

13 снежня — трэцяя нядзеля Адвэнту.

14 снежня — успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.

20 снежня — чацвёртая нядзеля Адвэнту.

25 снежня — урачыстасць Нараджэння Пана.

26 снежня — свята св. Стэфана, першамучаніка.

27 снежня — свята Святой Сям'і (свята св. Яна, апостала і евангеліста).
Студзень
1 студзеня — урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.

2 студзеня — успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла.

6 студзеня — урачыстасць Аб'яўлення Пана (Тры Каралі).

11 студзеня — свята Хросту Пана.

21 студзеня — успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

25 студзеня — свята навяртання св. Паўла, апостала.

27 студзеня — успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.

28 студзеня — успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла
Люты
2 лютага — свята Ахвяравання Пана.

3 лютага — успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка.

5 лютага — успамін св. Агаты, панны і мучаніцы.

8 лютага — успамін св. Гераніма Эміліяні, законніка.

10 лютага — успамін св. Cхалястыкі, панны.

11 лютага — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда.

14 лютага — святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы.

18 лютага — Папялец (пачатак Вялікага посту).

21 лютага — успамін св. Пятра Дам'яна, біскупа і доктара Касцёла.

22 лютага — першая нядзеля Вялікага посту.

23 лютага — успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
Сакавік
1 сакавіка — другая нядзеля Вялікага посту.

4 сакавіка — успамін св. Казіміра.

8 сакавіка — трэцяя нядзеля Вялікага посту.

15 сакавіка —  чацвёртая нядзеля Вялікага посту.

19 сакавіка — урачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.

22 сакавіка — пятая нядзеля Вялікага посту.

25 сакавіка — урачыстасць Звеставання Пана.

29 сакавіка — Пальмовая нядзеля.
Красавік
2 красавіка  — Вялікі чацвер.

3 красавіка — Вялікая пятніца.

4 красавіка — Вялікая субота.

5 красавіка — Велікодная Нядзеля або Уваскрасенне Пана (Вялікдзень).

12 красавіка — Нядзеля Божай Міласэрнасці.

25 красавіка — свята святога Марка, евангеліста.

29 красавіка — свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
Май
1 мая — свята св. Юзафа, рамесніка.

3 мая — свята святых Філіпа і Якуба, апосталаў.

13 мая — свята Маці Божай Фацімскай.

14 мая
—урачыстасць Унебаўшэсця Пана. (свята св. Мацея, апостала)

16 мая — успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

24 мая
— урачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзесятніца).

25 мая — свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.

28 мая — свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.

31 мая — урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы (свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі)
Чэрвень

4 чэрвеня — урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.

12 чэрвеня — урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

13 чэрвеня — успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

24 чэрвеня — урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля.

29 чэрвеня — урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў.
Ліпень
2 ліпеня — свята Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай.

3 ліпеня — свята святога Тамаша, апостала.

16 ліпеня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай).

22 ліпеня — свята святой Марыі Магдалены.

25 ліпеня — свята святога Крыштафа.

26 ліпеня — успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.

29 ліпеня — успамін святых Марты, Марыі і Лазара.
Жнівень
6 жніўня — свята Перамянення Пана.

10 жніўня — свята святога Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.

11 жніўня — успамін святой Клары, панны.

15 жніўня — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

21 жніўня — свята Найсвяцейшай Панны Марыі Браслаўскай, Валадаркі Азёраў.

22 жніўня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы

24 жніўня — свята святога Барталамея, апостала.
Верасень
3 верасня — успамін святога Грыгорыя Вялікага, Папы і доктара Касцёла.

8 верасня — свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

12 верасня — свята Найсвяцейшага Імя Марыі

14 верасня — свята Узвышэння Святога Крыжа.

15 верасня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай.

21 верасня — свята святога Мацвея, апостала і евангеліста.

23 верасня — успамін святога Піа з П'етральчыны, святара.

29 верасня — свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by