Распачалася сустрэча святой Імшой а 10-ай гадзіне. Падчас канферэнцыі, якая прайшла ў духу малітоўнай групы, ксёндз Славамір Самковіч заахвоціў прысутных правесці рэфлексію над тэмай "Чалавечнасць". Святар засяродзіў увагу на евангельскай прыпавесці пра добрага самараніна (Лк 10, 25-37), адзначыўшы, што менавіта гэта прыпавесць найбольш дакладна характарызуе паняцце "чалавечнасць". "Чалавечнасць — гэта нашы ўчынкі міласэрнасці да бліжняга незалежна ад статусу... Для ўзрастання чалавека, яго рэлігійнага жыцця важна не знешняе праяўленне, а наш унутраны свет. Наша перажыванне: для чаго я гэта раблю... Аб нашай чалавечнасці сведчыць тое, на колькі шчыра, па-сапраўднаму мы адносімся да іншых, асабліва адкінутых. Не трэба нічога рабіць напаказ." Падводзячы вынікі канферэнцыі, ксёндз Славамір прапанаваў прысутным задумацца: чаму я тут, у гэтай малітоўнай групе, і колькі ў ва мне чалавечнасці?