У Дзеркаўшчыне развіталіся з ксяндзом Леанідам Мозгелем
9 лістапада адышоў у вечнасць ксёндз Леанід Мозгель, пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). Днём раней, 8 лістапада, памерла маці кс. Леаніда Станіслава Мозгель.
11 лістапада развітацца з сабратам прыехалі святары з Глыбоцкага дэканату, да якога апошні год спачылы належыў, а таксама з іншых парафій Віцебскай і Гродзенскай дыяцэзій. Пахавальную Імшу цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч і дзякаваў Богу за дар жыцця і паклікання ксяндза Леаніда, за тыя ласкі, якія Бог праз яго рукі ўдзяліў вернікам.