З 23 чэрвеня 2019 года пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і дэканам Мёрскага дэканата прызначаны ксёндз Андрэй Кулік. Нарадзіўся 26 жніўня 1978 года ў в.Мікелеўшчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2002 годзе скончыў духоўную семінарыю ў г.Тарнаў (Польшча). Святарскія пасвячэнні атрымаў 1 мая 2003 года ў Віцебску з рук біскупа Уладзіслава Бліна.
Працаваў вікарыем у Гарадку, пробашчам у Падсвіллі (2005-2012гг.), Білеве (2012-2013гг.), Канстанцінаве (2013), Дзеркаўшчыне (2014-2019гг.).