WYSIWYG Web Builder
Крыж — знак надзеі
19 лютага ў Росіцы прайшлі ўрачыстасці на ўшанаванне бласлаўлёных пакутнікаў айцоў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Росіцкая трагедыя адбылася 16—18 лютага 1943 года, калі падчас карнай аперацыі жыхары Росіцы і навакольных вёсак разам са святарамі загінулі ў агні.
19.02.2022
Шчаслівы чалавек, які спадзяецца на Пана... (Пс 40 (39), 5а)
13 лютага пасля святой Імшы а 10-ай гадзіне  парафіяльная супольнасць развіталася з ксяндзом-вікарыем Аляксандрам Дулінцам. Словы ўдзячнасці гучалі ў адрас святара, які аказваў душпастырскую паслугу ў нашай парафіі больш за два з паловай гады.
13.02.2022
25 гадоў таму Святы Айцец Ян Павел ІІ устанавіў Дзень кансэкраванага жыцця
2 лютага 1997 года ў свята Ахвяравання Пана Святы Айцец Ян Павел ІІ устанавіў Сусветны дзень кансэкраванага жыцця, даўшы магчымасць Касцёлу больш глыбока задумацца над жыццём, якое прысвячаецца Богу. Найсвяцейшая Маці ахвяруе Пану Богу найвялікшы дар, які атрымала, – Сына, Езуса Хрыста, – тым самым прыносячы ў ахвяру сябе. Падобную ахвяру – сябе саміх – у любові да Езуса складаюць кансэкраваныя асобы.
30.01.2022
Завяршылася выстава "Хрыстос нарадзіўся!"
16 студзеня пасля святой Імшы а 10-ай гадзіне былі падведзены вынікі выставы малюнкаў і батлеек да свята Божага Нараджэння "Хрыстос нарадзіўся!", якая праходзіла ў нашай святыні з 24 снежня па 10 студзеня. На выставе, якая ў гэтым годзе праводзілася ў другі раз, было прадстаўлена 34 работы.
16.01.2022
Святар у дом Бог у дом. Калядныя адведзіны сем'яў
Пасля свята Божага Нараджэння пачынаецца час душпастырскіх візітаў, або так званая каляда. Святары наведваюць сваіх парафіян, каб супольна памаліцца, блаславіць вернікаў і іх сем’і, асвяціць дамы. Каляда – гэта, перш за ўсё, сустрэча святара са сваёй паствай, добрая нагода для таго, каб бліжэй пазнаёміцца з парафіянамі, даведацца, як і чым яны жывуць. Для веруючага чалавека каляда мае важнае духоўнае значэнне, таму варта годна падрыхтавацца да душпастырскага візіту.
8.01.2022
Свята Трох Каралёў: гісторыя і традыцыі
6 студзеня  Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, якая была вядома на Усходзе ўжо ў ІІІ ст. Прыкладна праз стагоддзе яна з’явілася на Захадзе, дзе стала называцца таксама святам Трох Каралёў. У літургіі гэта ўрачыстасць непарыўна звязана з Божым Нараджэннем.
6.01.2022
Фестывалю каляднай песні "Зорка Бэтлеема" споўнілася 20 гадоў
5 студзеня 2002 года адбыўся першы фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”. На конкурс сабраліся 9 калектываў з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі. Шаноўным госцем і старшынёй журы стаў ксёндз канонік Уладас Пятрайціс. На фестывалі гучалі песні на беларускай, рускай, польскай і італьянскай мовах.
5.01.2022
Адпачынак на карысць
3  студзеня 17 дзяцей і падлеткаў нашай парафіі здзейснілі невялікае падарожжа ў г.Наваполацк. Міністранты і ўдзельнікі хору ў суправаджэнні пробашча парафіі ксяндза Андрэя Куліка і кіраўніка хору Яўгеніі Баговіч наведалі лядовы палац. Магчымасць пакатацца на каньках на якасным пакрыцці выклікала захапленне і  садзейнічала бадзёраму настрою. Хлопцы і дзяўчаты змаглі не толькі адпачыць, але і ўдасканаліць свае навыкі. Пасля пасілку з зарадам станоўчых эмоцый усе разам вярнуліся дадому.
4.01.2022
Новы год чарговая магчымасць навучыцца быць адкрытым для Пана Бога
1 студзеня ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі наша парафіяльная супольнасць распачала новы каляндарны год. Праз адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і Эўхарыстыю імкнёмся наблізіцца да Пана Бога, каб атрымаць падтрымку ў спаўненні нашых планаў і задум.
1.01.2022
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by