WYSIWYG Web Builder
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выдала Паведамленне адносна ініцыятывы Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля, якая датычыцца дзевяцігадовай навэнны, прысвечанай падрыхтоўцы да 200-годдзя аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі святой Кацярыне Лябурэ.
01.06.2022
Першая Святая Камунія

22 мая на Імшы а 12-ай гадзіне 28 дзяцей з нашай парафіі ўпершыню прынялі Святую Камунію. Гэтай падзеі папярэднічалі два гады катэхетычнай падрыхтоўкі, якую праводзіла спадарыня Наталля Гарноўская. Дзеці павінны былі наведваць заняткі кожны тыдзень, а кожную нядзелю і ў святочныя дні ўдзельнічаць у святой Імшы. Напярэдадні свята дзеці, іх бацькі і хросныя прыступілі да сакраманту споведзі.
22.05.2022
Пілігрымка... Ісці нельга застацца!
У гэтым годзе аднаўляецца пілігрымковы рух, які быў спынены падчас пандэміі каранавіруса. Пілігрымка "Мёры-Будслаў" плануецца з 28 чэрвеня па 2 ліпеня. Пілігрымы пераадолеюць каля 125 км за чатыры дні, каб дасягнуць нацыянальнага санктуарыя Маці Божай ў Будславе. Што такое пілігрымка і ці варта ў яе ісці?
21.05.2022
Парафіяльны фэст у гонар Маці Божай Фацімскай адбыўся ў Павяцці
15 мая а 14-ай гадзіне ў вёсцы Павяцце адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Фацімскай. На фэст сабраліся святары з суседніх парафій і шматлікія вернікі. Узначаліў канцэлебраваную святую Імшу канцлер Віцебскай дыяцэзіі ксёндз канонік Віктар Місевіч.
15.05.2022
З людзей выбраны і для людзей прызначаны...
17 мая 35-ую гадавіну з дня прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння адзначае ксёндз пралат Крыштаф Мянкіна, які 29 гадоў свайго пастырскага служэння  аддаў Беларусі, 19 з іх быў пробашчам нашай парафіі.
14.05.2022
Перажываем чарговы юбілей Фацімскіх аб'яўленняў
105 гадоў назад 13 мая 1917 года непадалёк ад маленькай партугальскай  вёскі Фаціма тром маленькім пастушкам Люцыі, Жасінце і Францішку з’явілася Маці Божая. Панна Марыя аб’яўлялася дзецям кожны 13 дзень месяца на працягу паўгода.
12.05.2022
Благаслаўлёны, хто ідзе ў імя Пана... (Пс 118 (117), 26)
9 мая а 18-ай гадзіне адбылася святая Імша ў 10-ую гадавіну з дня смерці ксяндза каноніка Уладаса Пятрайціса. Узначаліў Эўхарыстыю ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч, гамілію прамовіў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.
09.05.2022
На шляху да вечнасці...

9 мая спаўняецца 10 гадоў з дня смерці ксяндза каноніка Уладаса Пятрайціса, які з 11 лістапада 1985 г. па 16 кастрычніка 2000 г. быў пробашчам Мёрскай парафіі. У гэты ж перяд ён  выконваў таксама душпастырскую дзейнасць у Лявонпалі, Вяце, Новым Пагосце, Ідолце, Дзісне, Друі, Верхнядзвінску.
07.05.2022
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by