WYSIWYG Web Builder
Памяць і ўдзячнасць
9 лістапада 2020 года перастала біцца сэрца ксяндза Леаніда Мозгеля. Святара, які паходзіў з Гродзенскай дыяцэзіі, аднак душпастырскі шлях якога цесна звязаны з нашай мясцовасцю. У Мёрах 12 лістапада 2002 года ён атрымаў дыяканскія пасвячэнні, а з 2005 па 2019 гг. быў пробашчам павяцкай парафіі.
Ва Упамін усіх памерлых вернікаў адбылося малітоўнае набажэнства на новых парафіяльных могілках 
2 лістапада ў літургічным календары Каталіцкага Касцёла адзначаецца Успамін усіх памерлых вернікаў або Задушны дзень, калі мы асаблівым чынам узгадваем тых, хто адышоў у вечнасць. З гэтай нагоды на новых парафіяльных могілках адбылося адмысловае набажэнства за памерлых.
Малітва за памерлых наш абавязак перад бліжнімі
Лістапад — асаблівы час малітвы за памерлых. Распачынаецца ён з урачыстасці Усіх Святых і наступнага ўспаміну Усіх памерлых вернікаў. У гэты час у нашых святынях і на могілках адбываюцца адмысловыя набажэнствы за памерлых. Важна па-хрысціянску і з поўным разуменнем падзей перажыць гэты час, скарыстаўшы ўсе сродкі для збаўлення нашых блізкіх, якія адыйшлі ў вечнасць.
Урачыстасць Усіх Святых
1 лістапада мы ўзгадваем і ўшаноўваем усіх святых: як вядомых, так і невядомых. Касцёл як містычнае Цела Езуса Хрыста, нібы з жывых камянёў, складаецца з людзей: і тых, якія цяпер жывуць, і тых, якія ўжо адышлі ў вечнасць, таму што «Бог не ёсць Богам мёртвых, але жывых» (пар. Мк 12, 27).
Асаблівасці атрымання поўных адпустаў падчас актавы Усіх Святых
Распачалася актава Усіх Святых. У гэты час з 1 па 8 лістапада католікі могуць атрымаць поўны адпуст за наведванне могілак і малітву ў інтэнцыях памерлых. Калі ў дзень наведвання няма магчымасці прыняць святую Камунію, гэта можна зрабіць у іншы дзень.
Завяршылася дыяцэзіяльная пілігрымка Мінск-Рым у Святы 2025 год
Пілігрымка надзеі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі да Базылікі Святога Пятра стала знакавай падзеяй у жыцці Каталіцкага Касцёла на Беларусі і мела шэраг адметных рысаў. Яна аб’яднала разам вернікаў з усіх чатырох дыяцэзій Беларусі і стала самай масавай ў гісторыі нашай краіны.
Парафія Маці Божай Фацімскай у Павяцці адзначыла срэбны юбілей кансэкрацыі святыні
12 кастрычніка з удзелам біскупа Алега Буткевіча ў Павяцці адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды юбілею святыні. На супольную Эўхарыстыю прыбылі святары з суседніх парафій, прадстаўнікі мясцовай улады, шматлікія парафіяне і госці свята.
Вітраж святога Арханёла Міхала з'явіўся ў нашым касцёле
8 кастрычніка творчы тандэм мастака Уладзіміра Кандрусевіча і майстра Максіма Свістунова завяршыў работу нам чарговым праектам — вітражом святога Арханёла Міхала. Твор мастацтва, які ўпрыгожыў святыню, заахвочвае таксама задумацца над гісторыяй Збаўлення Свету і нашым асабістым збаўленнем.
Успамін Маці Божай Ружанцовай
7 кастрычніка Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін Маці Божай Ружанцовай. Дата святкавання звязана з перамогай аб’яднананага флоту Іспаніі, Венецыі і Касцёльнай дзяржавы ў бітве з туркамі пры Лепанта ў 1571 годзе, якая дапамагла спыніць турэцкую экспансію на Міжземным моры.
Новыя спосабы складання ахвяраванняў на патрэбы парафіі
З’явіўся новы спосаб зрабіць ахвяраванне на патрэбы нашай парафіі. Зараз гэта можна зрабіць таксама і он-лайн, праз АРІП (ЕРИП). Ахвяраваныя такім спосабам грошы, прыходзяць непасрэдна на парафіяльны рахунак.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by