WYSIWYG Web Builder
Дапамагчы тым, хто адышоў – выпамінкі і малітва на могілках
Набліжаецца лістапад – месяц нашай асаблівай духоўнай сувязі з памерлымі і малітвы за іх. Касцёл ад пачатку сваёй гісторыі ахінае асаблівай малітоўнай апекай душы памерлых, якія знаходзяцца ў чысцы і, каб дасягнуць раю, патрабуюць малітоўнай дапамогі. Ужо зараз на могілках адбываюцца адмысловыя набажэнствы, а ў касцёлах складаюцца выпамінкі.
Карытас Віцебскай дыяцэзіі арганізуе мастацкі конкурс “Пілігрымы надзеі”
Карытас Віцебск запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у мастацкім конкурсе, прысвечаным юбілейнаму 2025 году, які праходзіць пад дэвізам “Пілігрымы надзеі”. Мэтай конкурсу з’яўляецца ўмацаванне хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых.
Успамін Анёлаў Ахоўнікаў
2 кастрычніка ў Касцёле прыпадае ўспамін Анёлаў Ахоўнікаў. Анёлы часта ўзгадваюцца на старонках Старога Запавету. Там яны прадстаўлены Божымі вестунамі, пасланнікамі. Анёлы — гэта дасканалыя істоты, яны трапляюць туды, куды не могуць трапіць людзі, яны сузіраюць Бога тварам у твар і ўпіваюцца шчасцем у промнях Яго хвалы.
Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус, панна і доктар касцёла
1 кастрычніка ўспамін святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Тэрэза Мартэн нарадзілася 2 студзеня 1873 г. у Алянсоне (Францыя). У пятнаццацігадовым узросце здзейснілася яе самае вялікае жаданне: нягледзячы на вельмі малады ўзрост, ёй было дазволена ўступіць у кармэліцкі кляштар у Лізьё.
Атрымалі выключную місію ад Бога
29 верасня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала.  Мы часта забываемся пра апекуноў, дадзеных нам Богам. Часам, можа, яны больш атаясамліваюцца з міфічнымі істотамі, чым з рэальнымі. І хоць шмат разоў сустракаюцца ў Бібліі, мы, хутчэй, ставімся да іх як да персанажаў, да якіх звяртаюцца дзеці – чаму іх і вучым, – чым самі просім іх аб дапамозе.
Ружанец... Сумнае паўтарэнне аднолькавых слоў ці скарб, які патрабуе адкрыцця?
Хутка распачнецца кастрычнік – месяц, які асаблівым чынам прысвечаны ружанцовай малітве. Ружанец – адна з найпрыгажэйшых малітваў, якія мы ўзносім да Бога праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.
Папа Леў XIV заклікаў у кастрычніку штодзённа маліцца Ружанец за мір
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 24 верасня ў Ватыкане, Папа распавёў пра некаторыя малітоўныя ініцыятывы, што адбудуцца ў Ватыкане ў кастрычніку, і заклікаў вернікаў маліцца Ружанец за мір.
У Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст
17 верасня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Стыгматаў святога Францішка Асізскага. У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце — гэта парафільная ўрачыстасць, якая святкуецца тут ужо больш двух стагоддзяў.
Узвышэнне святога Крыжа
14 верасня ў Касцёле адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа. Лічыцца, што 14 верасня 335 г. была асвечана святыня над пячорай Гробу Пана, у якім устанавілі знойдзены Крыж Збаўцы. Каб шматлікія хрысціяне, прысутныя на ўрачыстасці, маглі ўбачыць вялікую святыню, біскуп узнімаў («узвышаў») Крыж над галовамі прысутных. У Рыме свята было ўведзена папам Грыгорыем І.
Адпустовая ўрачыстасць у Шаркаўшчыне
13 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне прайшла адпустовая ўрачыстасць. Ушанаваць Крыж — сімвал пакут і збаўлення свету, сабраліся шматлікія вернікі і святары. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Валкалаце ксёндз Алег Півавар.
У Верхнядзвінску з удзелам біскупа Алега Буткевіча адзначылі парафіяльны адпуст

6 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску адбылася адпустовая ўрачыстасць тытулу мясцовага касцёла. Святочную Літургію, на якую сабраліся шматлікія вернікі і святары, узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Бласлаўленне на новы навучальны і катэхетычны год
31 жніўня на святой Імшы а 13-ай гадзіне адбылося бласлаўленне на новы навучальны і катэхетычны год і асвячэнне школьных прылад. Падчас Эўхарыстыі маліліся не толькі за дзяцей і моладзь, якія сядзуць за парты, каб паглыбляць свае веды, але і за іх бацькоў, настаўнікаў і катэхетаў.
З Днём нараджэння!
26 жніўня дэкан Мёрскага дэканату і пробашч нашай парафіі ксёндз Андрэй Кулік святкуе Дзень нараджэння. З гэтай нагоды складаем свае віншаванні і найлепшыя пажаданні.
Мастаскі пленэр завяршыўся ў Друі
З 17 па 24 жніўня ў Друі прайшоў чарговы мастацкі пленэр. Вынікі сваёй працы мастакі прадэманстравалі падчас выставы, якая была зладжана ў кляштары пры касцёле. Ганаровым госцем імпрэзы стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які ўзначаліў нядзельную Эўхарыстыю і наведаў вернісаж.
Урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў прайшлі ў Браславе
22 і 23 жніўня ў Дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе прайшлі ўрачыстасці пад дэвізам «З Марыяй да Бога — шлях надзеі». Ушанаваць Маці Божу Браслаўскую сабраліся шматлікія вернікі з розных куточкаў Беларусі.  Ганаровым госцем свята стаў Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа.
Велапілігрымка "Мёры-Браслаў"
22 жніўня адбылася велапілігрымка "Мёры-Браслаў" да  абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў, якой кіраваў пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік. 11 пілігрымаў за 4 гадзіны паспяхова пераадолелі шлях у 40 км, каб пакланіцца Маці Божай і скласці ёй свае просьбы і падзякі.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by