Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!
У Бэтлеем спяшаліся пастушкі, якім анёл першым абвясціў добрую навіну аб нараджэнні Збаўцы. У Бэтлеем зорка прывяла трох каралёў, каб яны маглі аддаць пашану Езусу Хрысту. Нам не трэба вырушаць у такое далёкае падарожжа. Нашым месцам сустрэчы з Езусам сёння з’яўляецца парафіяльны касцёл. У ім мы спаткаем Пана. З аднаго боку сімвалічна, калі ўкленчыўшы перад стаенкай у сваім касцёле, разважаем пра тыя даўнія падзеі, а з другога вельмі рэальна – вачыма веры бачачы Хрыста, які прыходзіць, падчас кожнай Эўхарыстыі.
“І вось Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку” (Мц 28, 20) – кажа нам Езус. Дык чаго ж ты марудзіш? Спяшайся сёння да касцёла, бо там цуд. Бог дае нам свайго Сына ў слове, якое да нас прамаўляе са старонак Бібліі і ў Святой Камуніі. “Бярыце і ешце з гэтага ўсе, бо гэта Цела маё” – кажа Пан. Дык бяжы хутчэй, пачуй нарэшце, што Бог кажа табе сёння, падмацуй сваю душу Целам Хрыста. Адчуй любоў Бога і Яго прабачэнне. У вокнах касцёла гарыць святло… але ці вабіць яно мяне? О, калі б так і было, каб мог ты нарэшце адчуць моцнае жаданне быць блізка Езуса!
Бласлаўлення Божага і шматлікіх ласк на святкаванне Божага Нараджэння, а таксама шчаслівага Новага года ўсім Вам жадае кс. Андрэй Кулік і святары Міёрскага дэканату