Пілігрымка "Мёры-Будслаў 2022" плануецца з 28 чэрвеня па 2 ліпеня. За чатыры дні неабходна пераадолець каля 125 км. Падчас пілігрымкі запланаваны начлегі па хатах у Шаркаўшчыне, Глыбокім і Параф'янаве. У першыя тры дні ёсць дамоўленасць на арганізацыю абедаў. У дарозе з Параф'янава да Будслава карміць не будуць, абед трэба ўзяць з сабой.
Кошт пілігрымкі 55 рублёў, ён ўключае аплату аўтобуса на зваротны шлях з Будслава, набыццё спецыяльнай майкі пілігрыма і іншыя арганізацыйныя расходы. Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрысціі. Дзеці да 14 гадоў абавязкова півінны мець дарослага (старэй 18 гадоў) апекуна.