WYSIWYG Web Builder
Юбілейныя ўрачыстасці ў Браславе
У рамках святкавання 25-годдзя існавання Віцебскай дыяцэзіі і 15-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай 16 і 17 жніўня ў Дыяцэзіяльным санктуарыі ў Браславе прайшлі ўрачыстасці пад дэвізам «Праз стагоддзі пад Тваёй апекай, Марыя!»
17.08.2024
Велапілігрымка "Мёры-Браслаў"
16 жніўня адбылася велапілігрымка "Мёры-Браслаў" да абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў, якой кіраваў ксёндз Алег Зямчонак. 14 пілігрымаў за 5 гадзін паспяхова пераадолелі шлях у 40 км, каб пакланіцца Маці Божай і скласці ёй свае просьбы і падзякі.
17.08.2024
Адпустовая ўрачыстасць і асвячэнне пладоў новага ўраджаю
15 жніўня ў нашай святыні адбылася адпустовая парафіяльная ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ганаровым госцем свята стаў канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз канонік Віктар Місевіч, які ўзначаліў Эўхарыстыю а 18-ай гадзіне.
15.08.2024
Парафіяльны адпуст у Германавічах
10 жніўня ў Германавічах адбыўся парафіяльны адпуст з нагоды свята Перамянення Пана, якое Касцёл адзначае 6 жніўня. На фэст сабраліся не толькі мясцовыя вернікі, але таксама госці з суседніх парафій. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне ксёндз канонік Валерый Орсік.
10.08.2024
Мёрскія вернікі падтрымалі парафію ў Лужках
4 жніўня наш касцёл наведаў пробашч парафіі Святога Арханёла Міхала ў Лужках ксёндз Іван Кароткін. Святар прамовіў гамілію, а таксама звярнуўся да мёрскіх вернікаў з просьбай аказаць падтрымку ў аднаўленні лужкаўскай святыні.
04.08.2024
Урачыстасці ў Росіцы
2 і 3 жніўня ў Росіцы адбыліся ўрачыстасці на ўшанаванне благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.  Пешшу, на ровары або на аўтатранспарце дабіраліся пілірымы ў росіцкі санктуарый, каб у чарговы раз скласці даніну памяці тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля бліжняга.
03.08.2024
Парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай адбыўся ў Друі
2 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі адзначылі парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз канонік Віктар Місевіч.
03.08.2024
Пілігрымка "Друя-Росіца"
31 ліпеня з Друі ў Росіцу вырушыла пілігрымка, якую ў чарговы раз арганізавалі айцы-марыяне. За тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км каб ушанаваць росіцкіх пакутнікаў – бласлаўлёных Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і бліжняга.
31.07.2024
Пілігрымка па святынях Гродзеншчыны
27-28 ліпеня адбылася аўтобусная пілігрымка “Мёры – Гродна”. Асноўнымі месцамі наведвання сталі дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Тракельскай і катэдральная базыліка святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне, дзе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Кангрэгацкай.
29.07.2024
Вітраж святога Юзафа ўпрыгожыў нашу святыню
У канцы ліпеня ў нашым касцёле з’явіўся вітраж у гонар святога Юзафа. Сапраўдны твор мастацтва праз багатае зіхаценне святла не толькі ўпрыгожыў святыню, але надаў ёй новую эмацыянальную атмасферу ў інтэр’еры.
24.07.2024
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by