Як адзначыў у гаміліі ксёндз канонік Віктар Місевіч: "Мы сабраліся сёння разам, каб ушанаваць нашу Нябесную Матулю — Найсвяцейшую Панну Марыю."
Узгадваючы Дагмат Унебаўзяцця, абвешчаны ў 1950 г. Папам Піем ХІІ, святар звярнуў увагу на важныя моманты. Вера ў тое, што Марыя была ўзятая на неба з целам і душой, існавала ад самага пачатку хрысціянства. Сведчанні святых і айцоў касцёла, таксама пацвярджаюць Яе ўнебаўзяцце. Ніхто ніколі не казаў, што ведае, дзе магіла Маці Божай, бо яе няма і не можа быць. Паколькі Марыя — наша Маці — знаходзіцца ў небе, наш шлях таксама кіруем да Яе. "Для гэтага кожны павінен імкнуцца стаць сапраўдным хрысціянінам — чалавекам, які паверыў Хрысту, які хоча быць Яго вучнем і выконваць Яго запавет" — падсумаваў прамоўца.
Напрыканцы Імшы адбылося бласлаўленне пладоў новага ўраджаю.