WYSIWYG Web Builder
У Віцебску з удзелам іерархаў і прадстаўніка Святога Пасаду адзначылі срэбраны юбілей

У нядзелю 13 кастрычніка ў Віцебску прайшлі заключныя ўрачыстасці ў межах святкавання 25-гадовага юбілею з часу ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі — самай маладой каталіцкай дыяцэзіі ў Беларусі. Святкаванне распачалося днём раней, 12 кастрычніка, агульнадыяцэзіяльнай сустрэчай святароў і сясцёр законных.
15.10.2024
Ружанцовая малітва для дзяцей і моладзі
У традыцыі Касцёла месяц кастрычнік асаблівым чынам прысвечаны ружанцовай малітве. З гэтай нагоды ў суботу дзеці і моладзь нашай парафіі сабраліся разам у святыні на супольную малітву, каб праславіць Маці Божую і выпрасіць неабходныя ласкі.
08.10.2024
Маё пакліканне – гэта любоў
1 кастрычніка ўспамін святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла. У пятнаццацігадовым узросце яна ўступіла ў кармэліцкі кляштар у Лізьё, а праз дзевяць гадоў адышла ў вечнасць. Свой «малы шлях» да святасці св. Тэрэза прайшла праз поўнае прысвячэнне сябе Богу і ахвяры за збаўленне свету.
30.09.2024
Адпустовая ўрачыстасць у Лужках
29 верасня ў Лужках адбыліся ўрачыстасці ў гонар Святога Арханёла Міхала, тытул якога носіць парафія і касцёл. Святочную Эўхарыстыю а 15-ай гадзіне ўзначаліў ксёндз канонік Аляксей Ляшко, афіцыял Біскупскага суда ў Віцебскай дыяцэзіі і пробашч парафіі святога а. Піа ў Лёзне.
29.09.2024
Дыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым пройдзе ў Лепелі
26 кастрычніка 2024 года ў Лепелі адбудзецца трэцяе агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якія існуюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі.
27.09.2024
23 верасня Касцёл успамінае святога Піо з П’етрэльчыны


Айцец Піо з П’етрэльчыны вядомы тым, што меў стыгматы — раны, як у Езуса Хрыста, з-за якіх адчуваў пастаянны боль. З-за накладзеных на яго абмежаванняў падрэ Піо прысвяціў сябе паглыбленаму духоўнаму жыццю. Ён вядомы таксама як містык і заснавальнік Дома палёгкі ў цярпенні.
22.09.2024
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by