WYSIWYG Web Builder
Святы ад болю ў горле

Раз на год падчас Эўхарыстыі адбываецца адзін з самых цікавых абрадаў. Пасля заключнай малітвы святар запальвае 2 спецыяльныя свечкі. Затым рыхтуе вернікаў да ўдзелу ў адмысловым бласлаўленні, прамаўляючы: “Папросім Бога, які з’яўляецца крыніцай жыцця, аб здароўі горла і правільным выкарыстанні дару мовы, каб мы маглі прымяняць яго на хвалу Божую і на карысць людзям”.
03.02.2024
Свята Ахвяравання Пана
У свята Ахвяравання Пана ў літургіі ўзгадваецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Езус прыйшоў у свет не парушыць закон, а выканаць яго.
02.02.2024
Грамніца паказвае, што Бог побач з намі

2 лютага Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана. У нашай традыцыі – гэта дзень, калі аддаём пашану Маці Божай. Але чаму менавіта Марыя з’яўляецца Грамнічнай? I ці патрэбны яшчэ для чагосьці грамніцы?
01.02.2024
Літургія слова як частка святой Імшы

У адпаведнасці з Кодэксам кананічнага права (кан.1246), кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у святой Імшы кожную нядзелю, а таксама ў абавязковыя ўрачыстасці і святы. Канстытуцыя пра Літургію Другога Ватыканскага Сабору падкрэслівае, што хрысціяне павінны быць падчас Эўхарыстыі не маўклівымі гледачамі, а свядомымі і актыўнымі ўдзельнікамі.
27.01.2024
Чэрпаць са скарбніцы Слова
21 студзеня ў Каталіцкім Касцёле адзначацца Нядзеля Божага Слова, якую Папа Францішак устанавіў 30 верасня 2019 года, каб Божы народ узрастаў «у пабожным i старанным пазнанні Святога Пісання» (пар. AI 15).
21.01.2024
“Чалавек малітвы”: біскуп Алег Буткевіч адзначыў дзясятую гадавіну біскупскай сакры
18 студзеня святары, браты і сёстры законныя, свецкія прадстаўнікі парафій Віцебскай дыяцэзіі сабраліся ў катэдральным касцёле, каб супольнай малітвай адзначыць 10-ю гадавіну з часу біскупскага пасвячэння пастыра Касцёла на Віцебшчыне біскупа Алега Буткевіча.
20.01.2024
«Любіце гэты Касцёл!» 10 гадоў таму Алег Буткевіч прыняў біскупскае пасвячэнне
18 студзеня 2014 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску падчас урачыстай Імшы адбылося біскупскае пасвячэнне Алега Буткевіча.
20.01.2024
Святы Язафат неВЯДОМЫ ЗАСТУПНІК
12 лістапада 2023 года, у 400-ую гадавіну мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча, у Віцебскай катэдры былі падведзены вынікі літаратурна-мастацкага конкурсу "Святы Язафат — неВЯДОМЫ ЗАСТУПНІК". Хоць гэта падзея адбылася 2 месяцы таму, варта пра яе ўзгадаць, бо яна была выніковай для нашай парафіі.
11.01.2024
Падведзены вынікі выставы "Хрыстос нарадзіўся!"

6 студзеня ва ўрачыстасць Аб'яўлення Пана на святой Імшы а 12-ай гадзіне былі падведзены вынікі выставы малюнкаў і стаенак "Хрыстос нарадзіўся!", якая праходзіла ў нашай святыні з 24 снежня па 6 студзеня. У выставе прынялі ўдзел 19 работ. Усе ўдзельнікі, якія былі на святой Імшы, атрымалі падарункі.
06.01.2024
У Мёрах прайшоў дыяцэзіяльны фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”

4 студзеня ў Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся чарговы фестываль каляднай песні "Зорка Бэтлеема". На святочную імпрэзу сабраліся госці з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі: Глыбокага, Браслава, Варапаева, Полацка, Наваполацка, Віцебска. Ганаровым госцем свята стаў Яго Эксцэленцыя біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
04.01.2024
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by