Завяршылася дабрачынная акцыя "Дапамагчы можа кожны"
З 17 па 30 сакавіка ў нашай парафіі праходзіла дабрачынная акцыя "Дапамагчы можа кожны", якая была накіравана на аказанне дапамогі сацыяльнаму прытулку ў Дзісне, дзе знаходзяцца дзеці, бацькі якіх занядбоўваюць сваімі бацькоўскімі абавязкамі. 2 красавіка рэчы, якія сабралі ў ходзе акцыі, перадалі адрасатам.
02.04.2024