WYSIWYG Web Builder
Пілігрымка "Росіца-Будслаў 2026"
26 чэрвеня з Росіцы вырушыла першая пешая пілігрымка з Віцебскай дыяцэзіі да Маці Божай Будслаўскай. Арганізатары васьмідзённай пілігрымкі айцы марыяне, а яе духоўным кіраўніком з'яўляецца айцец Аляксандр Жарнасек МІС з Росіцы. 27 чэрвеня наша парафія прымала пілігрымаў на начлег.
У 35-ую гадавіну рэкансэкрацыі капліцы ў Стэфанове адбыўся адпуст у гонар святога Яна Хрысціцеля
27 чэрвеня ў капліцы святога Міхала Арханёла ў вёсцы Стэфанова Новапагосцкай парафіі адбыўся адпуст з нагоды ўрачыстасці нараджэння св.Яна Хрысціцеля — другога апекуна святыні. Сёння ў вёсцы няма ніводнага жыхара, аднак на ўрачыстасць сабралася шмат вернікаў з розных куточкаў Беларусі і нават замежжа — пераважна тыя, хто сам або бацькі паходзяць з гэтых мясцін.
Найбольшы сярод народжанных ад жанчыны...

24 чэрвеня Касцёл адзначае ўрачыстаць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля. Постаць Яна Хрысціцеля, якога Езус назваў «найбольшым сярод народжаных ад жанчыны», знаходзіцца ў цэнтры гісторыі збаўлення дзякуючы асаблівай місіі гэтага святога быць папярэднікам Сына Божага на зямлі.
Як трэба апранацца ў касцёл
З прыходам лета дзверы касцёлаў падчас літургіі адчыняюцца, людзі апранаюцца лягчэй. Але наколькі адкрытае адзенне дазволена насіць? Дзе мяжа прыстойнасці? Спецыяльнага дакумента, які б указваў на дрэс-код, патрэбны для наведвання святыні, не існуе. Але тое, што падобныя правілы не прапісаны, не вызваляе чалавека ад абавязку насіць належнае для культавага збудавання адзенне.
Шляхі да Сэрца Маці: анонс пілігрымак з Віцебскай дыяцэзіі ў Будслаў
З набліжэннем урачыстасці Будслаўскай Маці Божай парафіі Віцебскай дыяцэзіі традыцыйна запрашаюць вернікаў узяць удзел у пілігрымках да нацыянальнага санктуарыя. У 2026 годзе, як і штогод, вернікі Паўночнай Беларусі змогуць абраць маршрут паводле сэрца, каб праз малітву і стому ўмацаваць сваю веру.
Беларускі салезіянін Міхал Вішнеўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў Турыне
13 чэрвеня ў базыліцы Марыі Успамогі Хрысціянаў у Турыне адбылася ўрачыстая літургія дыяканскага пасвячэння, падчас якога 17 салезіянаў з 11 краін свету прынялі сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату. Сярод новых дыяканаў быў і салезіянін з Беларусі — наш зямляк Міхаіл Вішнеўскі SDB.
Будслаў 2026: праграма Будслаўскага фэсту
Сёлетні Будслаўскі фэст у Нацыянальным марыйным санктуарыі распачнецца на наступны дзень пасля традыцыйнай парафіяльнай урачыстасці. Такім чынам, урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай пройдуць 3 і 4 ліпеня пад дэвізам: «Богу хвала — Марыі давер — Касцёлу вернасць».
У Верхнядзвінску ўшанавалі бласлаўлёных мучанікаў з Беразвечча
13 чэрвеня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску адбылася ўрачыстая святая Імша ў гонар бласлаўлёнага кс.Мечыслава Багаткевіча, мучаніка Другой сусветнай вайны, які перад смерцю нёс сваё служэнне ў Дрысе (цяпер г.Верхнядзвінск).
«Сэрца Езуса гарачая любоў…»
У пятніцу пасля актавы Божага Цела Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У Святым Пісанні мы знойдзем няшмат згадак пра Сэрца Збаўцы. Аднак культ Божага Сэрца жывы. Сэрца — гэта галоўны сімвал любові. 
Эўхарыстычная працэсія — публічнае вызнанне веры
У нядзелю 7 чэрвеня пасля святой Імшы а 12-ай гадзіне адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, якая з'яўляецца выразам нашай любові і пашаны да Пана Бога ўкрытага ў Найсвяцейшым Сакраманце.
Традыцыя, што вучыць дабрыні
На вуліцы лета — час радаснага адпачынку для дзяцей. Каб гэты час прайшоў з карысцю, у навучальных установах працуюць аздараўленчыя лагеры. У нашай парафіі склалася добрая традыцыя — наведваць у гэты перыяд Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе займаюцца "асаблівыя" дзеці.
Дваццаць гадоў назад у Віцебску прайшла першая Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада
17 мая 2006 года ў Віцебску адбылася першая працэсія Божага Цела па вуліцах горада, якая стала знамянальнай падзеяй не толькі ў жыцці католікаў абласнога цэнтра але і ўсёй Віцебскай дыяцэзіі. У працэсіі прымалі ўдзел святары і вернікі з розных парафій вобласці, у тым ліку і міёрскія парафіяне.
Corpus Christi
Урачыстасць  Corpus Christi (Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста) Касцёл адзначае ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы як напамін пра тое, што сакрамант Эўхарыстыі быў устаноўлены Езусам Хрыстом у Вялікі чацвер. У гэты дзень мы асаблівым чынам, з падзякай і праслаўленнем, ушаноўваем нашага Збаўцу, прысутнага ў Святых Дарах.
У Новым Пагосце прайшла парафіяльная ўрачыстасць у гонар Святой Тройцы
31 мая ў Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Найсвяцейшай Тройцы, менавіта такі тытул мае вясковы касцёл. Парафіяльнае свята сабрала разам не толькі мясцовых вернікаў, але таксама святароў і гасцей з суседніх парафій.
Леў XIV: сапраўдны мір пачынаецца ў сэрцы, якое любіць
Кожны можа і павінен унесці свой уклад у будаванне міру ў свеце, пачынаючы з малых, але важных рэчаў, устрымліваючыся ад усялякага вярбальнага ці фізічнага гвалту як у штодзённым жыцці, так і ў сацыяльных сетках, — нагадаў Папа.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by