З набліжэннем урачыстасці Будслаўскай Маці Божай парафіі Віцебскай дыяцэзіі традыцыйна запрашаюць вернікаў узяць удзел у пілігрымках да нацыянальнага санктуарыя. У 2026 годзе, як і штогод, вернікі Паўночнай Беларусі змогуць абраць маршрут паводле сэрца, каб праз малітву і стому ўмацаваць сваю веру.