Пасля прыняцця дыяканскага пасвячэння малады салезіянін вернецца ў Беларусь, дзе будзе несці служэнне сярод моладзі і вернікаў, працягваючы сваю фармацыю на шляху да святарства.
Каментуючы гэтую падзею, ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB адзначыў: «Стоячы сёння ў базыліцы Марыі Успамогі Хрысціянаў, дзе маліўся, працаваў і здзяйсняў сваю місію святы Ян Боско, я асабліва адчуваў удзячнасць Богу за дар паклікання нашых сабратоў, а асаблівым чынам — за пакліканне Міхаіла.
Для салезіянскай супольнасці ў Беларусі дыяканскае пасвячэнне нашага сабрата Міхаіла Вішнеўскага — гэта сапраўдны знак Божай апекі і надзеі на будучыню. Мы молімся, каб ён быў добрым, а перадусім верным салезіянінам, які з радасцю будзе служыць Богу і моладзі.
Просім таксама Пана, каб у свой час ён стаў святаром паводле Сэрца Хрыста і духа святога Яна Боско».