2 кастрычніка ў Касцёле прыпадае ўспамін Анёлаў Ахоўнікаў. Анёлы часта ўзгадваюцца на старонках Старога Запавету. Там яны прадстаўлены Божымі вестунамі, пасланнікамі. Анёлы — гэта дасканалыя істоты, яны трапляюць туды, куды не могуць трапіць людзі, яны сузіраюць Бога тварам у твар і ўпіваюцца шчасцем у промнях Яго хвалы.