WYSIWYG Web Builder
Падтрымалі касцёл у Уле
25 ліпеня госцем нашай парафіі стаў ксёндз Аляксандр Півавар, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Уле. Падчас гаміліі святар падзяліўся досведам свайго падарожжа ў Святую Зямлю, расказаў аб цяжкасцях, якія нападкалі ўльскую парафію ў выніку стыхійнага бедства. Напрыканцы ксёндз Аляксандр звярнуўся да мёрскіх вернікаў з просьбай дапамагчы аднавіць святыню.
25.07.2021
Бласлаўленне кіроўцаў і асвячэнне транспартных сродкаў
25 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін св. Крыштафа, які з’яўляецца апекуном тых, хто знаходзіцца ў дарозе. У гэты дзень у каталіцкіх святынях адбываецца бласлаўленне кіроўцаў і транспартных сродкаў. Традыцыя бласлаўляць машыны і іншы транспарт ва ўспамін св.Крыштафа з’явілася ў 1934 годзе.
25.07.2021
Парафіі ў Уле патрэбна дапамога
25 чэрвеня пацярпеў ад стыхіі касцёл у Уле: у ім часткова пашкоджаны дах. Зараз ульская парафія нешматлікая і сваімі сіламі не можа справіцца з наступствамі ўрагану. Таму пробашч парафіі ксёндз Аляксандр Півавар звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай аб дапамозе. 25 ліпеня ў нашай парафіі пасля кожнай святой Імшы будуць збірацца ахвяраванні на рамонт даху касцёла ў Уле.
18.07.2021
"Хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат, і сястра, і маці" (Мк 3, 35)
16 ліпеня ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль у Ідолта адбыўся парафіяльны адпуст. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіі ксёндз-канонік Віктар Місевіч. Падчас урачыстасцей была асвечана ўстаноўленая ў святыні фігура Маці Божай Шкаплернай.
16.07.2021
Урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла
29 чэрвеня Касцёл святкуе ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. Прыняўшы заклік абвяшчаць Евангелле ўсяму свету, яны прыклалі шмат намаганняў, каб данесці да як мага большай колькасці людзей праўду аб Уваскрослым і Жывым Хрысце.
28.06.2021
"Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх" (Мц18,20)
27 чэрвеня а 15-ай гадзіне ў капліцы святога Міхала Арханёла ў вёсцы Стэфанова Міёрскага сельсавета адбылася ўрачыстая святая Імша ў гонар нараджэння  Яна Хрысціцеля. У  гэтым годзе на мясцовы фэст сабралася не так шмат людзей, але Езус кажа "Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх" (Мц 18, 20). 
27.06.2021
Не гасне памяць праз гады...
26 чэрвеня а 13-ай гадзіне на могілках у вёсцы Падзявы Перабродскага сельсавета адбылася святая Імша за памерлых. З  80-ых гадоў мінулага стагоддзя штогод у апошнюю суботу чэрвеня родныя і блізкія тых, хто пахаваныя на могілках, збіраюцца разам, каб не толькі прыбраць магілы, але супольна са святаром памаліцца за душы  памерлых.
26.06.2021
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by