Парафіі ў Уле патрэбна дапамога
25 чэрвеня бура нарабіла шмат шкоды ў Уле і наваколлі: былі паламаныя дрэвы, пашкоджаныя дахі дамоў, платы, цяпліцы. Пацярпеў ад стыхіі і касцёл у Уле: у ім часткова пашкоджаны дах. Зараз ульская парафія нешматлікая і сваімі сіламі не можа справіцца з наступствамі ўрагану.
Таму пробашч парафіі ксёндз Аляксандр Півавар, які з 2010 па 2013 гг. працаваў вікарыем у нашай парафіі, звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай аб дапамозе. 25 ліпеня пасля кожнай святой Імшы будуць збірацца ахвяраванні на рамонт даху касцёла ў Уле.

Няхай Усемагутны Бог узнагародзіць усіх ахвярадаўцаў!
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by