Навяртайцеся і верце ў Евангелле
17 лютага ў Папяльцовую сераду (Папялец) распачаўся Вялікі пост. Назва “Папялец” паходзіць ад абраду пасыпання попелам, які здзяйсняецца ў гэты дзень у Касцёле. Падчас гаміліі ксёндз-пробашч Андрэй Кулік засяродзіў увагу прысутных на тым, што Вялікі пост - гэта час малітвы, добрых учынкаў, пастаноў. "...Усе справы, да якіх нас заахвочвае супольнасць Касцёла ў час Вялікага посту, актуальныя таксама ў любы дзень літургічнага года. Малітва, Эўхарыстыя, справы міласэрнасці - усё гэта набліжае нас да Бога."