Праз наведванне юбілейнай святыні, сакрамант пакаяння, падмацаванне святой Камуніяй і малітву ў інтэнцыях Святога Айца можна атрымаць поўны адпуст, прабачэнне і адпушчэнне сваіх грахоў, які таксама можна ахвяраваць за душы, якія церпяць у чысцы.
У буднія дні святая Імша ў касцёле цэлебруецца а 18-ай гадзіне, у нядзелю — а 11-ай. Перад Эўхарыстыяй айцы францішкане заўсёды паслугоўваюць у канфесіянале.