"Дыякан — гэта ніжэйшая прыступка сакраманту святарства, на якога ўскладаюцца рукі "не дзеля святарства, а дзеля служэння." Умацаваныя ў сакрамантальнай ласцы, яны служаць Божаму народу з лучнасці з біскупам і яго прэзбітэрыем у дыяконіі літургіі, слова і любові.
Заданнем дыякана, у залежнасці ад таго, што яму вызначыць кампетэнтная ўлада, з'яўляецца паслуга пры алтары, урачыстае ўдзяленне сакраманту хросту, асыставанне і бласлаўленне ад імя Касцёла сужэнскіх саюзаў, удзяленне святой Камуніі хворым, чытанне і навучанне верных словам Святога Пісання, правядзенне набажэнстваў, правядзенне абраду пахавання памерлых вернікаў, бласлаўленне рэчаў" (пар. LUMEN GENTIUM, 29).
Як адзначыў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй падчас дыканскіх пасвячэнняў, якія адбыліся ў Гродне 31 мая: «Дыяканат — гэта місія ў дарозе, жыццё ў служэнні, прысутнасць там, дзе Евангелле становіцца целам. <...> Жыццё дыякана павінна быць «штодзённым абмываннем ног тым, каму ніхто не хоча служыць». <...>Дыяканская любоў — гэта не пачуццё, гэта выбар: ахвярнае рашэнне быць для іншага, нават тады, калі гэта таго не каштуе, калі гэта балюча, калі трэба штосьці страціць."
Заахвочваем падтрымаць дыякана Андрэя Януля сваёй малітвай, даручаючы яго Пану Богу, каб належным чынам нёс сваю дыяканскую паслугу і годна падрыхтаваўся да прэсбітарскага пасвячэння.
Жанна Закрэўская
08.06.2025