19 чэрвеня мы адзначаем урачыстасць Божага Цела. Адметнае гэта свята тым, што ў гэты дзень або ў бліжэйшую нядзелю адбываюцца эўхарыстычныя працэсіі да чатырох алтароў. Урачыстасць Цела і Крыві нашага Пана Езуса Хрыста — гэта добрая нагода паразважаць над Эўхарыстыяй.