YOUCAT “Love Forever” – новае выданне для моладзі
У Рыме прэзентуюць новы YOUCAT “Love Forever” з прадмовай Льва XIV. Кніга спалучае разважанні пра трывалае каханне з практычнымі парадамі, якія могуць дапамагчы маладым людзям у падрыхтоўцы да сужэнства.
6 кастрычніка 2026 года ў Міжнародным моладзевым цэнтры Сан-Ларэнца ў Рыме, які знаходзіцца ў некалькіх кроках ад Ватыкана, адбудзецца прэзентацыя новага выдання YOUCAT “Love Forever” (“Любоў назаўжды”).

Навошта заключаць сужэнства ў Касцёле? Што дапамагае будаваць трывалае хрысціянскае сужэнства? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна знайсці на старонках дапаможніка, падрыхтаванага групай спецыялістаў, у склад якой уваходзілі сужэнскія пары, святары і тэолагі.

Змест кнігі быў сфармаваны на аснове тысячы пытанняў і прапаноў ад маладых людзей з больш чым 30 краін свету. Выданне мае сучасны дызайн, арыентаваны на маладую аўдыторыю.

Кніга змяшчае прадмову Папы Льва XIV, якая будзе прадстаўлена ўдзельнікам сустрэчы ў аўдыёвізуальным фармаце, а таксама пасляслоўе – тэкст, напісаны для гэтага выдання Папам Францішкам.

Прэзентацыя пачнецца святой Імшой, якую ўзначаліць арцыбіскуп Джозэф Кэнэдзі, сакратар Дыкастэрыі веравучэння. Пасля літургіі прагучаць сведчанні і выступленні ўдзельнікаў праекта YOUCAT “Love Forever”.

Аляксандр Панчанка – Vatican News
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by