У гэтым годзе на выставе была прадстаўлена рэкордная колькасць работ: 2 стаенкі, 1 выцінанка і 50 малюнкаў. Узрост удзельнікаў ад 6 да 14 гадоў. Хтосьці маляваў самастойна, іншым дапамагалі бацькі ці нехта са старэйшых. Трэба адзначыць, што ў гэтым годзе работы ў большасці адпавядалі тэматыцы свята Божага Нараджэння. Святая Сям'я, Дзіцятка Езус, стайня, анёлкі, Бэтлеемская зорка, наша святыня — вось асноўныя сюжэты малюнкаў.
Радуе, што ёсць дзеці, якія імкнуцца выкарыстоўваць разнастайныя віды мастацка-дэкаратыўнай творчасці. Так Курдутава Агата зрабіла цудоўную выцінанку, а Чарняўская Агата — аб'ёмную аплікацыю. Вылучаліся арыгінальнасцю, акуратнасцю і далікатнасцю выканання стаенкі. Сям'я Вярковіч зрабіла стаенку ў традыцыйным стылі, а Арлюкевіч Дамініка — у выглядзе ёлачнай цацкі.
Усе работы заслугоўваюць ўвагі, бо кожная адметная пэўным мастацкім густам і высокім узроўнем выканання з улікам узросту.
Жанна Закрэўская
06.01.2025