Знайсці час на адарацыю Збаўцы, які аддаў за нас сваё жыццё, пакліканы сёння кожны хрысціянін. Адарацыя ў нашай святыні адбывалася з 9-ай па 18-ую гадзіну. Увесь дзень быў час на супольную і прыватную малітву ля грабніцы Пана. З 14-ай гадзіны адарацыю праводзілі дзеці, яны маліліся на ружанцы і ўслаўлялі Збаўцу спевамі. А 15-ай гадзіне, перад асвячэннем страў, усе прысутныя ў касцёле супольна памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці.