WYSIWYG Web Builder
Са святам Вялікадня!
Дарагія браты і сёстры!
“Resurrectio Domini, spes nostra – змёртвыхпаўстанне Пана – гэта наша надзея” (Аўгустын, Прамова 261, 1)
Велікодная раніца чарговы раз пачынаецца для нас святочным прывітаннем: “Хрыстос уваскрос!” Гэта старажытныя словы, але якія ж заўсёды новыя! Нібы пачутыя першы раз, яны зноў перапаўняюць нашыя сэрцы сапраўднай радасцю і ўмацоўваюць нашую хрысціянскую веру і надзею. Уваскрослы Хрыстус, якога сустрэла Марыя Магдалена ў раніцу змёртвыхпаўстання і які прыйшоў да сваіх вучняў, Ён той самы, які прыходзіць сёння да нас і да ўсяго свету. Мая асабістая радасць і перажыванне святых дзён Мукі і Уваскрасення Пана, як кропля, што злучаецца з такімі ж іншымі кроплямі хрысціянскай веры па ўсім свеце і ўтварае вялікую раку, што поіць зямлю надзеяй і дае трывалы фундамент і сэнс майму існаванню. Пандэмія, эканамічныя крызісы, войны, кожная несправядлівасць з якой мы сусутракаемся – гэта доказ недасканаласці свету пасля грэхападзення і таго, што чалавек дрэнна карыстаецца стврораным Богам светам. Аднак усё гэта не можа перакрэсліць прысутнасці Хрыста. Ён уваскрос! Перамог д’ябла – прычыну ўсялякага зла, і з’яўляецца тым, хто працягвае кожнаму з нас руку надзеі.

Няхай сустрэча з Уваскрослым Панам у святочнай літургіі ўмацуе веру кожнага з нас. Няхай словы вучняў з Эмаўс: “Пане, застанься з намі” (Лк 24, 28-29) будуць выразам найглыбейшых жаданняў нашых душаў у гэты асаблівы дзень. Кожны па-свойму, але няхай сёння ўсе мы адчуем радасць, якая ўжо дзве тысячы год гучыць у касцёле і рэха якой не змоўкне ніколі.

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Радасных усім Вам Велікодных святаў жадаюць кс. Андрэй Кулік і святары Міёрскага дэканату
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by