У гэты дзень вернікі, з галінкамі ўпрыгожанай вярбы ў руках, прыйшлі ў касцёл каб асвяціць яе. Зразумела, што само па сабе бласлаўленне вярбы без малітвы і ўсведамлення важнасці падзеі мала што значыць. На парозе Вялікага тыдня Пальмовая нядзеля пабуджае да разважанняў над бясконцай Божай любоўю і грэшнасцю чалавека. Пальмовая нядзеля — гэта апошняя “прамая” да здзяйснення галоўнай Таямніцы. "Пальмовыя галінкі, — піша святы Аўгустын, — гэта сімвал пашаны і пакланення, бо яны азначаюўць перамогу. Перамогу жыцця над смерцю".