24 лістапада, у апошнюю нядзелю літургічнага года, Касцёл адзначае ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Нягледзячы на тое, што паняцце Божага Валадарства вядома хрысціянам ад самага пачатку існавання Касцёла, урачыстасць Хрыста Валадара была ўстаноўлена менш ста гадоў таму.