Пасля супольнай малітвы ўдзельнікі Апостальства абмяняліся вопытам правядзення сустрэч груп. Парафіяне з Пагошча з радасцю падзяліліся з намі тэкстам малітвы да Маці Божай, Апякункі душаў чыстцовых, якую можна выкарыстоўваць як для прыватнага чытання, так і пры малітоўных сустрэчах.
Затым, разам з ксяндзом Славамірам Самковічам, абмеркавалі план правядзення чарговай сустрэчы ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым нашай парафіі, якая адбудзецца 18 сакавіка.
У праграме:
10.00 — святая Імша, цэлебруе кс.Славамір Самковіч.
10.40 — канферэнцыя сп.Аліны Новікавай, якая з'яўляецца галоўнай аніматаркай Апостальства дапамогі душам чыстцовым у Беларусі.
Падчас сустрэчы будзе магчымасць далучыцца да Апостальства, задаць пытанні яго кіраўнікам, набыць рэлігійную літаратуру.
Жанна Закрэўская