Фэст у гонар святога Яна Хрысціцеля
23 чэрвеня ў в.Стэфанова Новапагосцкай парафіі адбылася ўрачыстая святая Імша ў гонар нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Памаліцца аб заступніцтве святога сабраліся як мясцовыя вернікі так і тыя, хто жыве ў іншых месцах, аднак паходзіць з навакольных вёсак.
Эўхарыстыю цэлебраваў пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце ксёндз канонік Аляксей Асон. У сваёй гаміліі святар заахвоціў вернікаў даверыцца Пану Богу так, як гэта рабіў св. Ян Хрысціцель. "Мы павінны ўвесь час пазнаваць Хрыста і быць удзячнымі Яму ў кожнай справе, бо Ён вядзе нас дарогай збаўленння" — падкрэсліў прамоўца.

Напрыканцы Эўхарыстыі перад абразом св.Яна Хрысціцеля ўсе разам памаліліся Літаніяй да святога апекуна. Затым адбылося традыцыйнае асвячэнне вады і кветак.
На заканчэнне ўрачыстасці ксёндз канонік Аляксей Асон выказаў словы ўдзячнасці за супольную малітву, а таксама за прыбіранне каплічкі да свята.

Жанна Закрэўская

23.06.2024
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by