WYSIWYG Web Builder
Росіца-Будслаў. Запрашаем у пілігрымку з аднаго санктуарыя ў другі
Пілігрымка вырушыць з Росіцы 28 чэрвеня і будзе трываць восем дзён, як і ў мінулыя гады. Кіраўнік пілігрымкі а. Аляксандр Жарнасек МІС шчыра запрашае зацікаўленых да ўдзелу, паведамляе viartannie.org.

Неабходныя рэчы для ўдзельніка:

ружанец і малітоўнік;

добры абутак, найлепш не новы;

галаўны ўбор (пажадана з большымі краямі);

спальнік і турыстычны карымат (ён таўсцейшы і больш плотны чым коўрык для фізічных заняткаў). Як і ў мінулыя гады плануем начаваць адзін раз у школе, але гэтым разам не будзе надуўных матрасаў;

плашч або дажджавік;

асабістыя лекі, а таксама крэм ад камароў і ад загара;

міска, кубак, лыжка, бутэлька для вады;

заплечнік на дзень у дарогу і сумка на начлег;

ежу з сабой можна не браць, паколькі на начлегах пілігрымаў кормяць людзі, часам сустракаюць пачастункам сярод дня, а ў некаторых месцах будзе арганізаваны пасілак супольны.

Ахвяра на арганізацыйныя справы — 50 рублёў
У Будславе не будзе супольнага лагеру для начлегу, паколькі амаль усе нашыя пілігрымы раз’язджаюцца. Таму просьба самастойна прадумаць час побыту ў Будславе і вяртанне дадому.

Уся падрабязная інфармацыя і запіс: +375 29 713-02-33 — кс. Аляксандр Жарнасек МІС. Пілігрымка "Росіца-Будслаў" пройдзе праз Мёры. Запрашаем далучацца да пілігрымкі.


Сatholicnews.by


19.06.2024
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by