WYSIWYG Web Builder
Дваццаць гадоў назад у Мёрах з'явіліся рэліквіі святога Язафата Кунцэвіча
12 лістапада 2004 года ва ўрачыстасць св.Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, адбылася значная падзея для нашай парафіі. Арцыбіскуп Чэнстахоўскі Станіслаў Новак, па просьбе тагачаснага пробашча парафіі ксяндза Крыштафа Мянкіны, даставіў з Рыма ў Мёры рэліквіі святога Язафата.
Каб сустрэць і ўшанаваць рэліквіі, а таксама памаліцца аб заступніцтве святога мучаніка, у той дзень на ўрачыстасць сабралася шматлікая колькасць вернікаў і святароў. Госцем свята стаў настаяцель праваслаўнай царквы айцец Мікалай Рунда.
Газета "Сцяг працы", 2004г.
Перад урачыстым унясеннем рэліквій у касцёл, адбылася яшчэ адна важная падзея. Арцыбіскуп Станіслаў Новак асвяціў фігуру Маці Божай Ратавальніцы Тонучых, якая была вясной 2004 года ўстаноўлена перад галоўным уваходам у святыню.
Газета "Niedziela częstochowska", №4, 23.01.2005г.
Затым адбылася святая Імша, якую разам з арцыбіскупам цэлебравалі 11 святароў.

Падчас гаміліі іерарх з Чэнстаховы выказаў радасць з таго, што змог даставіць рэліквіі Язафата Кунцэвіча для нашага касцёла. "Святы Язафат з'яўляецца вялікім знакам і ўзорам веры на ўсе часы" — падкрэсліў арцыбіскуп і заахвоціў да малітвы аб заступніцтве святога.
Газета "Niedziela częstochowska", №4, 23.01.2005г.
Напрыканцы Імшы айцец Мікалай Рунда ахвяраваў да абраза Маці Божай Чэнстахоўскай вырабленыя ўласнаручна васковыя свечкі.

Пасля Эўхарыстыі адбылася працэсія вакол касцёла. Найсвяцейшы Сакрамант неслі ў манстранцыі, якую падараваў нашай парафіі арцыбіскуп Станіслаў Новак.
Рэліквіі святога Язафата занялі ганаровае месца на галоўным алтары святыні. Іх сапраўднасць пацвярджаецца адмысловым дакументам.


Жанна Закрэўская, тэкст (паводле матэрыялаў газеты "Niedziela częstochowska", №4, 23.01.2005 і газеты "Сцяг працы").

Фота аўтара, а таксама Л.Аляксандрава, кс.Януша Вайтылы
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by