Праз Марыю да Езуса
Распачаўся Адвэнт, з гэтай нагоды ў нашай святыні кожны панядзелак, сераду і пятніцу а 7-ай гадзіне адбываюцца Рараты — адмысловыя святыя Імшы на ўшанаванне Багародзіцы. Раратняя Імша з’яўляецца знакам асаблівай прысутнасці Марыі падчас Адвэнту, бо менавіта яна чакала Збаўцу так, як ніхто іншы.
На раратняй святой Імшы 29 лістапада пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік звярнуў увагу на важнасць плённага перажывання перыяду Адвэнту. Святар адзначыў, што гэтаму садзейнічаюць пастановы, якія мы робім. "У часе Адвэнту мы не толькі стараемся ўнікаць граху, бо гэта трэба рабіць заўсёды, але таксама імкнёмся ўтаймоўваць свае слабасці, абмяжоўваць пэўныя выгоды, якія не з’яўляюцца грахом, але займаць наш час, аддаляюць нас ад Пана Бога. Перыяд Адвэнту гэта нагода рабіць добрыя і карысныя ўчынкі, больш часу ўдзяляць малітве, у тым ліку ўшанаванню Панны Марыі праз удзел у Раратах."

Дзеці, якія рэгулярна будуць удзельнічаюць у Раратах, маюць магчымасць сабраць гульню-самаклейку.  Пасля святой Імшы яны атрымалі аснову для гульні і першы пазл.
Нагадваем, што яшчэ ёсць час зрабіць пастановы на Адвэнт і занатаваць іх у Кнізе, якая знаходзіцца на бочным алтары ля фігуры св. Ізыдора. Для тых, хто не можа сам вызначыцца з пастановай Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі прапануе адвэнтовы каляндар з заданнямі на кожны дзень, які мае 2 варыянты выканання заданняў: прайсці рэгістрацыю і атрымаць доступ да формы адзначэння выканання заданняў, каб пасля, выканаўшы ўсе - прыняць удзел у розыгрышы падарунку ад Душпастырства моладзі, альбо проста перайсці да выканання заданняў, не прымаючы ўдзел у конкурсе.
Жанна Закрэўская, тэкст, фота.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by