Пастэрка святая Імша ў вігілію Божага Нараджэння
24 снежня а 22-ой гадзіне ў вігілію Божага Нараджэння адбылася ўрачыстая святая Імша— Пастэрка. Назва яе паходзіць ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастухі, якія пасвілі непадалёк свой статак.
Яны першыя і прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Збаўцу. Сёння вернікі, як тыя пастушкі, таксама прыйшлі прывітаць Немаўляці. Урачыстай працэсіяй да імправізаваных ясляў у паўзмроку распачалася супольная малітва.

У гаміліі пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік адзначыў, "што святкаванне Нараджэння Езуса Хрыста можа і павінна быць праяўленнем нашай веры ў тое, што не толькі Бог выконвае свае абяцанні, якія некалькі стагодзяў таму даваў людзям, а яны з надзеяй чакалі Збаўцу, але і ў нашай веры, а таксама  ў выкананні нашых абяцанняў дадзеных Богу..."
Літургію сваімі спевамі ўпрыгожылі дзіцячы і дарослы хор пад кіраўніцтвам Яўгеніі Баговіч.
Напрыканцы святой Імшы ксёндз Андрэй павіншаваў усіх прысутных са святам Божага Нараджэння і заахвоціў да пабожнага перажывання ўрачыстасці.
Жанна Закрэўская
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by