"Змілуйся нада мною, Божа, у вялікай міласці Тваёй..."  Пс 51 (50), 3а
22 лютага распачаўся Вялікі пост. Гэты перыяд пакаяння традыцыйна пачынаецца сімвалічным пасыпаннем галавы попелам падчас святой Імшы, а таксама сціслым постам. Вялікі пост — гэта сапраўдны час ласкі Пана: вернікі расстаўляюць правільныя прыярытэты ў сваім жыцці і ўносяць карэктывы ў іерархію сваіх каштоўнасцяў.
Пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік у сваёй гамілі адзначыў: "Вялікі пост рыхтуе нас да чарговага перажывання важных падзей — мукі, смерці і ўваскрашэння Хрыста, за якімі стаіць вялікая любоў Бога да нас. Бог на працягу гісторыі збаўлення не перастае ажыццяўляць усё новыя і новыя спробы прымірыць чалавека, які зграшыў, з Сабою. Гэты грэх стварыў прорву паміж Богам і чалавекам — яго стварэннем.

Касцёл навучае, што малітва, пост і добрыя ўчынкі з'яўляюцца панацэяй на ўсё тое зло, несправядлівасць і грахі, якія мы робім. Малітва скіраваная да Пана Бога, як акт перапрашэння Святасці Бога, якую мы абражаем. Пост, як спосаб самадысцыпліны і самаўтаймавання. І добрыя ўчынкі, як тое, што мы кіруем наш позірк у бок іншага чалавека, які з'яўляецца Божым стварэннем.

Вялікі пост — гэта нагода яшчэ раз, праз удзел ва ўсіх пабожных практыках, далучыцца да голасу шматлікіх вернікаў скіраванага да Бога Айца Міласэрнага."
Жанна Закрэўская
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by