WYSIWYG Web Builder
Папа Францішак пахаваны ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ
Пасля пахавальнай Імшы, якая прайшла раніцай 26 красавіка 2025 года на Плошчы Святога Пятра, труна з целам Папы Францішка была перавезена для пахавання ў Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ.
Пасля заканчэння літургіі і абрадаў апошняга развітання труна з целам Святога Айца пад гукі магутных званоў была ўнесеная ў Базіліку Святога Пятра. Затым, пакладзеная на белы папамабіль, яна назаўсёды пакінула Ватыкан і ў суправаджэнні паліцэйскага картэжу матацыклістаў на малой хуткасці адправілася ў свой апошні шлях.

Развітацца са сваім пастырам на вуліцы Вечнага горада выйшлі тысячы людзей. Уздоўж маршруту гучалі гучныя апладысменты – знак вялікай пашаны да Папы Францішка. Раздаваліся воклічы: “Дзякуй!”, “Вялікі Папа Францішак!”. Праваахоўнікі сустракалі жалобны картэж вайсковым прывітаннем. Некаторыя людзі кідалі на дарогу белыя кветкі.

Згодна з запаветам Святога Айца, ён быў пахаваны ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ – галоўным багародзічным храме Вечнага горада. Цырымонія тумуляцыі насіла прыватны характар і не транслявалася СМІ.

Пантыфік знайшоў спачын у простай магіле паміж Паўлінскай капліцай і капліцай Сфорца. Абрад праводзіў камерленга Святога Рымскага Касцёла, кардынал Кэвін Джозэф Фарэл. Удзельнікі цырымоніі прасілі Бога прыняць душу Папы Францішка ў “жытло міру і святла” і дараваць яму “шчасце і супольнасць са святымі і выбранымі”.

Паводле Vatican News
Пахаванне Папы Францішка
Перанясенне труны ў Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, 26.04.2025
Закрыццё труны, 26.04.2025
Перанясенне труны ў Базіліку Святога Пятра, 23.04.2025
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by