WYSIWYG Web Builder
Падарунак ад Папы Францішка перэгрынуе па парафіях Віцебскай дыяцэзіі
У 2023 годзе падчас малітоўнага набажэнства "Мільён дзяцей  моліцца на ружанцы" Папа Францішак перадаў дзеткам Беларусі ў падарунак Ружанец, на якім заахвочвае нас маліцца аб міры ва ўсім свеце. На мінулым тыдні Ружанец быў перададзены ў нашу парафію.
18 кастрычніка ў многіх краінах каталіцкі Касцёл збірае дзяцей на малітоўную сустрэчу пад назвай “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”. Гэтая малітоўная сустрэча свае карані мае ў словах айца Піа з Петральчыны, які распавядаў: ”калі Мільён дзяцей моліцца Ружанец – свет зменіцца”.

Беларусь далучылася да сусветнай акцыі ў 2020 годзе, а наша парафія прымае ў ёй удзел з 2021 года. 18 кастрычніка праз тэлемост дзеці ўсіх дыяцэзій лучацца ў супольнай малітве на Ружанцы просячы мір для свету. У часе чацвёртай такой сустрэчы, Папа Францішак праз Апостальскую нунцыятуру ў Мінску перадаў дзецям Беларусі святы Ружанец, каб ён перэгрымаваў ад парафіі да парафіі і заахвочваў усіх дзяцей і дарослых палюбіць гэтую малітву.

Зараз Ружанец ад Папы Францішка перэгрынуе па парафіях Віцебскай дыяцэзіі і ў бліжэйшы час будзе знаходзіцца ў нашай святыні. Ён размешчаны перад прэзбітэрыем з правага боку касцёла. Ахвотныя могуць  аддаць годную пашану адмысловаму Ружанцу.

Ружанец – сапраўдны скарб у жыцці Касцёла. Гэтая марыйная малiтва вучыць сэрца правiльнай пакоры. У ёй спалучаецца зварот да Бога праз Марыю, погляд на жыццё Езуса з перспектывы штодзённасці чалавека, якi трымае гэтыя маленькія пацеркі ў руках. Заахвочваем вернікаў да ўдзелу ў ружанцовай малітве, якая адбываецца ў нашым касцёле перад кожнай святой Імшой.

Па матэрыялах каталіцкіх сайтаў
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by