WYSIWYG Web Builder
Новыя прызначэнні ў Міёрскім дэканаце
З 19 красавіка 2026 года распачаў працу ў якасці адміністратара парафіі Святой Тройцы ў Новым Пагосце і парафіі Святога Юзафа ў Барадзінічах айцец Уладзімір Лапацкі OCist. Святар паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах.
Да прыезду ў Беларусь айцец Уладзімір прабываў у супольнасці цыстэрцыянцаў у Енджэёве (Польшча). З дазволу Апостальскай Сталіцы (Ватыкан) вярнуўся на радзіму. Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча прызначаны адміністратарам дзвюх парафій з магчымасцю захавання асноўных харызматаў супольнасці айцоў цыстэрцыянцаў: пустэльніцкае жыццё, аскетызм і засяроджанасць.

Даведка. Цыстэрцыянцы (лац. Ordo Cisterciensis, OCist), белыя манахі — каталіцкі манаскі ордэн, які ў XI стагоддзі адгалінаваўся ад бэнэдыктынскага ордэна. Выбітную ролю ў станаўленні ордэна адыграў святы Бернард Клервоскі. Манахі гэтага ордэна жывуць пераважна ў супольнасці або вядуць пустэльніцкі лад жыцця, у духоўным жыцці вялікую ролю адыгрываюць аскетычныя практыкі і засяроджанае манаскае жыццё.

Жанна Закрэўская
26.04.2026
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by