У нашу парафію прызначаны яшчэ адзін святар
24 верасня ў нашай парафіі распачаў душпастырскую дзейнасць у якасці вікарыя ксёндз Алег Зямчонак. Парафіяльны вікарый прызначаецца ардынарыем дыяцэзіі і з моцы сваёй пасады мае абавязак дапамагаць пробашчу ва ўсім парафіяльным служэнні.
Ксёндз Алег Зямчонак нарадзіўся 9 чэрвеня 1989 года ў аг.Парыж Пастаўскага дэканату. Фармацыю праходзіў у духоўных семінарыях у Пінску і чатыры гады ў Санкт-Пецярбургу. Сакрамант пасвячэння ў ступень прэзбітэрату атрымаў разам з нашым земляком ксяндзом Уладзіславам Шарковічам 12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча.

Пасля пасвячэння працаваў два гады вікарыем у катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, а апошнія два гады — вікарыем парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.

Жанна Закрэўская

24.09.2023
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by