29 мая Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Хрыстус пасля свайго ўваскрасення неаднаразова аб’яўляўся вучням, а на саракавы дзень на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Развітанне Езуса з вучнямі, якое адбылося ў дзень Яго ўнебаўшэсця, нагадвае пра многія развітанні, якія перажывае кожны чалавек у сваім жыцці.