12 чэрвеня Каталіцкі Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Праўда пра Бога Адзінага ў Тройцы — адна з найбольшых таямніцаў хрысціянства, якую нельга спасцігнуць да канца. Да яе можна толькі наблізіцца, і гэтаму спрыяюць шматлікія спробы яе апісання — найчасцей з дапамогаю метафараў і інтуіцыі.